Сусветны дзень памяці ахвяр СНІДу сёлета адзначаецца 15
мая. Праводзіцца ён з мэтай звярнуць увагу грамадскасці на праблемы ВІЧ-СНІД,
успомніць аб тых, хто памёр ад СНІДу, выказаць салідарнасць з людзьмі, якія
жывуць з ВІЧ, інфармаваць грамадства і прымусіць задумацца над тым, што
праблема ВІЧ-інфекцыі можа закрануць кожнага з нас. У Бераставіцкай раённай
бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага для вучняў старшых класаў прайшло інфармацыйнае
паведамленне “Жыццё перш за ўсё – primum vivere ”. Бібліятэкар расказала аб той рэальнай пагрозе, якая
нясе для чалавецтва сіндром набытага дэфіцыту – хвароба, якая з’яўляецца
апошняй стадзіяй развіцця ВІЧ-інфекцыі. Акрамя таго, супрацоўнік бібліятэкі
ўспомніла імёны тых знакамітых людзей, якія жывуць з гэтым дыягназам, і тых
вядомых асоб, якія пайшлі з жыцця ад СНІДу, а таксама пазнаёміла з матэрыяламі
інфармацыйнай выставы “Паядынак са СНІДам”.