“Вясёлая галаваломка” – пад такой назвай у Бераставіцкай раённай бібліятэцы прайшла літаратурна-гульнявая праграмма для вучняў групы прадоўжанага дня 3-4-х класаў
Вялікабераставіцкай сярэдняй школы. Дзеці актыўна, з ахвотай і задавальненнем акунуліся
ў атмасферу забавы з вясёлымі загадкамі, цікавымі пытаннямі, розыгрышамі і
жартамі. Спаборнічалі ў конкурсах, прынялі ўдзел у стварэнні малюнка “Сонца
ўсміхаецца”, у гульне “Супермодніца”, адказалі на пытанні віктарыны “Загадкі
герояў”.