Весела, цікава і карысна правялі дзеці чарговы дзень з
бібліятэкай у рамках праекта “Культурныя канікулы 2022”. На гэты раз дзве каманды
“Вавёрка” і “Бычок” з дапамогай відэа-прэзентацыі разам з бібліятэкарам
адправіліся на віртуальным таксі ў падарожжа “Незвычайныя гарады Беларусі”.
Сігнал дзіцячай машынкі абвяшчаў стаянкі ў кожным горадзе, пра адметнасці якога
ішла далей гаворка. Дзеці пазнаёміліся са славутасцямі кожнага абласнога цэнтра
Беларусі. Каманды з азартам спаборнічалі паміж сабой у спрыту і кемлівасці,
прайшлі конкурсныя заданні на хуткасць адказа на пытанні пазнавальнай
віктарыны, адгадвалі словы красворда “Усязнайка”. І, як заўсёды, галоўным стала не перамога ці
паражэнне, а зарад станоўчых эмоцый і добры, вясёлы настрой дзяцей!