З той пары, як
чалавек жыве на Зямлі, ён бесперапынна звязаны з навакольным асяроддзем.
Радуючыся яе прыгажосці, ён на жаль, сутыкаецца і з мноствам экалагічных
праблем, большая частка якіх узнікае па віне саміх людзей. Зараз ад кожнага з
нас залежыць, якой стане планета Зямля. Шматлікія пытанні, звязаныя з
узаемадзеяннем грамадства і прыроды, патрабуюць адказаў. З такой нагоды 11 мая
ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла экалагічная
гадзіна “Люблю цябе, прырода, у любую пару года”. Падчас мерапрыемства
бібліятэкар папаўняла веды і ўменні ўдзельнікаў па прыродаахоўчай дзейнасці,
знаёміла іх з асновамі экалагічных ведаў, выхоўвала пачуццё адказнасці за стан
навакольнага асяроддзя. Спадзяюся, што тыя
чытачы, якія сёння прыходзяць у бібліятэку, навучацца ацэньваць сваю дзейнасць
з пазіцыі экалогіі і вызываў грамадства.