Мы жывём на планеце Зямля – гэта дом для ўсіх нас! Каб дом быў моцны і прыгожы, неабходна спачатку палюбіць
тую невялікую яго частку, якую называюць Радзіма. З гэтых слоў пачалася літаратурна-краязнаўчая віктарына “Зямля бацькоў –
жыцця крыніца” у філіяле Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка”, на якой
прысутнічалі члены краязнаўчага аматарскага аб’яднання “Буслік”. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся гісторыю,
адкуль пайшла назва Вялікія Эйсманты, пазнаёміліся з гербам вёскі. Бібліятэкар прапанавала
паглядзець выставу пра Эйсманты, рассказала пра мясцовых жыхароў. Потым
адгадвалі загадкі. Закончылі гутарку вершам А. Грачанікава “Беларускiя краявiды”.