17 чэрвеня прайшло
пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Клёпа”. На пляцоўцы каля філіяла “Алекшыцкая
сельская бібліятэка” прайшла гульнёва-забаўляльная праграма “Планета
дзяцінства”. Бібліятэкар аформіла кніжную выставу, на якой была прадстаўлена дзіцячая
літаратура для летняга чытання. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў гульнях,
віктарынах, конкурсах, танцавалі і спявалі.