Выхаванцы
прышкольнага лагера завіталі ў бібліятэку на пазнавальную гадзіну “Мая радзіма
– Стары Дворац”. Яны са здзіўленнем пачулі, што нашай вёсцы больш за 500
гадоў.Дзеці самі апавядалі пра выдатныя мясціны Старага Дворца і наваколля,
гісторыю назвы вескі. З цікавасцю слухалі паданні і легенды аб родных мясцінах.