22 чэрвеня – памятная дата ў гісторыі нашай Радзімы. У 2022 годзе
спаўняецца 81 год з пачатку Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг. Гэту дату мы
адзначаем кожны год як Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду
беларускага народа. У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага
адбыўся Дзень памяці “22 чэрвеня - дзень памяці і смутку”. У рамках Дня
памяці бібліятэкары правялі для наведвальнікаў
клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра” гадзіну-рэквіем “Ніхто не забыты, нішто
не забыта”. На мерапрыемстве прысутнічалі таксама вучні сярэдняй школы. Сустрэча
пачалася з чытання вершаў аб вайне. Прадоўжыла мерапрыемства лекцыя-прэзентацыя“22 чэрвеня – День памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускаганарода. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі”, якая пазнаёміла
прысутных з ходам ваенных дзеянняў на тэрыторыі Беларусі ў пачатковы перыяд
вайны і якую можна паглядзець на сайце раённай бібліятэкі. У канцы сустрэчы яе
ўдзельнікі ўшанавалі ўсіх загінуўшых падчас вайны мінутай маўчання.