23.06.22г. Гадзіна зносін “Ашуканыя лёсы”

23 чэрвеня ў філіяле “Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка” да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй прайшла гадзіна зносін “Ашуканыя лёсы”. Ёсць розныя рэчывы, якія могуць выглядаць прывабна ў выглядзе жавальнай гумкі і вітамінаў, але на самой справе ўтойваюць у сабе вялікую небяспеку для нашага жыцця. І гэта - наркотыкі. На сустрэчы юныя ўдзельнікі вучыліся ні пад якой падставай, ні з цікаўнасці, ні з пачуцця таварыства не прымаць і не спрабаваць наркотыкі, цыгарэты, спіртныя напоі.