23.06.22г. Экалагічны круіз “Прыгоды жывёл на старонках кніг”

23 чэрвеня бібліятэкар філіяла “Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка” правяла экалагічны круіз “Прыгоды жывёл на старонках кніг” да Сусветнага дня аховы навакольнага асяроддзя для ўдзельнікаў школьнага лагера. Бібліятэкар расказала, што трэба беражліва ставіцца да братоў нашых меншых. На працягу ўсяго круіза выхаванцы адгадвалі загадкі, малявалі малюнкі, расказвалі пра свае любімыя кнігі пра жывёл, прымалі ўдзел у бліц-турніры. З задавальненнем гулялі ў музычную гульню “Адгадай мелодыю", дзе гучалі песні пра жывёл. Знаёміліся ўдзельнікі з новымі кнігамі пра жывёльны свет. Напрыканцы бібліятэкар запрасіла наведаць 25 чэрвеня “Эйсмантаўскі фэст”.