25.06.2022г. Прэм’ера кніжна-ілюстрацыйнай выставы “Жывая культура продкаў” у рамках адзінаццатага раённага фестывалю польскай культуры і побыту “Эйсмантаўскі фэст”.

“Тут Радзімы маёй пачатак” - пад такім дэвізам прайшоў чарговы, адзінаццаты фестываль польскай культуры і побыту “Эйсмантаўскі фэст”.  За час свайго існавання “Эйсмантаўскі фэст” стаў візітоўкай Бераставіччыны і сімвалам трывалых міжнацыянальных добрасуседскіх адносінаў, якія існуюць у нашым раёне. У павільёне Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага дзейнічала кніжна-ілюстрацыйная выстава пад назвай “Жывая культура продкаў”, якая знаёміла жыхароў аграгарадка Вялікія Эйсманты і шматлікіх гасцей з культурай і традыцыямі беларусаў і іншых народаў Беларусі, а таксама з краязнаўчымі выданнямі, і, у прыватнасці, з гісторыяй аграгарадка Вялікія Эйсманты і “Эйсмантаўскага фэсту”, з біяграфіямі знакамітых людзей, звязаных з эйсмантаўскай зямлёй. Для самых маленькіх жыхароў аграгарадка бібліятэкары прапанавалі гульнявое асарці “Сусвет дзяцінства” з віктарынамі, загадкамі  і творчай лабараторыяй. Тут таксама можна было згуляць у аэрахакей.