26.06.2022г. Прэм’ера кніжнай выставы “Маладзёжная галактыка” на інтэрактыўнай бібліятэчнай пляцоўцы ў скверы імя 500-годдзя Вялікай Бераставіцы ў Дзень моладзі – 26 чэрвеня.

Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага прыняла ўдзел у святочным раённым мерапрыемстве “ColorFest”, прысвечаным Дню моладзі, які адзначаецца ў Беларусі ў апошнюю нядзелю месяца. Супрацоўнікі бібліятэкі прадставілі кніжную выставу “Маладзёжная галактыка”, якая запрашала моладзь чытаць разнастайную літаратуру, бо дзякуючы чытанню фарміруецца вобразнае мысленне, што дабратворна адбіваецца на развіцці асобы ў цэлым. Бібліятэкар прапанавала кожнаму жадаючаму ўнесці свой уклад у стварэнне эмблемы Дня моладзі. Тут таксама можна было пагуляць у аэрахакей.