01.06.22г.-30.06.22г. Кніжны хіт-парад “Раім прачытаць!”

Вось і скончыўся першы месяц летніх дзіцячых канікулаў. На працягу чэрвеня ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” да ўвагі дзяцей-чытачоў дзейнічаў кніжны хіт-парад “Раім прачытаць!”. Для кніжнай выставы былі падобраны кнігі з фонду бібліятэкі: лепшыя творы беларускіх, рускіх і замежных пісьменнікаў, самыя сучасныя кніжныя навінкі. Кніжны хіт-парад прапанаваў дзецям пазнаёміцца з казкамі, смешнымі апавяданнямі, вершамі, творамі класічнай літаратуры.



.