02.07.2022г. Актуальны дыялог “Беларусь мая сінявокая”

Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшоў актуальны дыялог “Беларусь мая сінявокая” з удзелам наведвальнікаў ваенна-патрыятычнага лагера “Юны пагранічнік”. Бібліятэкар распавяла з чым звязана гэтае свята, калі пачалі яго адзначаць, нагадала гісторыю і традыцыі беларускага народа, пазнаёміла з паходжаннем назвы краіны – Беларусь. Таксама дзецям было запрапанавана прыняць удзел у конкурсе.