02.07.2022г. Пазнавальна-гульнявая праграма " Я люблю цябе, Беларусь!"

Бібліятэкар  філіяла "Конюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" запрасіла юных жыхароў аг.Канюхі на пазнавальна-гульнявую праграму " Я люблю цябе, Беларусь!", прысвечаную Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Зямля - гэта сапраўдны цуд. Зямля дае нам духоўныя і фізічныя сілы. Ёсць словы вельмі важныя: мір, зямля, праца, свабода, хлеб. Ёсць родныя, дарагія словы: мама, тата, бабуля, дзядуля, Радзіма. Што ж азначае слова "Радзіма"? Праходзячы станцыі "Знаўцы роднага краю", "Мая Радзіма - Рэспубліка Беларусь",  "Сімвалы маёй Радзімы " дзеці ў чарговы раз змаглі пераканацца, што няма даражэй таго месца на свеце, дзе чалавек нарадзіўся і жыве.