07.07.2022г. Літаратурна-гульнявая праграма “Прыгоды на востраве Чытання” на бібліятэчнай пляцоўцы ў скверы імя 500-годдзя Вялікай Бераставіцы.
У скверы імя 500-годдзя Вялікай Бераставіцы на інтэрактыўный бібліятэчнай
пляцоўцы цікава, займальна і весела прайшла літаратурна-гульнявая праграма “Прыгоды
на востраве Чытання”. Школьнікі знаёміліся з новымі кнігамі для дзяцей,
змешчанымі на кніжнай выставе “Кніжны букет лета”, здзейснілі віртуальтнае літаратурнае
падарожжа па маршрутам “Востраў Чытання”, “Заліў Верша”, “Рака Прыгод”, “Поле
Апавяданняў” і “Гара Казак”. Дзеці разам з бібліятэкарам успомнілі герояў
любімых казак, чыталі вершы, адгадвалі літаратурныя загадкі. Асабліва
спадабалася ім ляпіць літаратурных герояў з палімернай гліны. Дзеці з азартам і
задавальненнем лёгка і проста рэалізоўвалі свае самыя смелыя задумы. Яшчэ тут
можна было пагуляць у настольны футбол.