13.07.2022г. Гадзіна прысвячэння “Гісторыя, авеяная славай”

У філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла гадзіна прысвячэння “Гісторыя, авеяная славай” (да Года гістарычнай памяці). Бібліятэкар нагадала дзецям пра значныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Падрабязна спыніліся на падзеях абароны Брэсцкай крэпасці. Чытачы здзейснілі віртуальнае падарожжа па мемарыяле “Брэсцкая крэпасць-герой”. Таксама дзеці расказалі пра сваіх сваякоў, якія змагаліся на франтах Вялікай Айчыннай вайны, якія перажылі акупацыю. Скончылася гадзіна прысвячэння аглядам літаратуры па тэме.