14.07.2022г. Пазнавальна-забаўляльны турнір ласуноў “Шакаладная фабрыка” на бібліятэчнай пляцоўцы ў скверы імя 500-годдзя Вялікай Бераставіцы.

 Хто не любіць шакалад? 11 ліпеня адзначаецца самае любімае свята ўсіх ласуноў – Дзень шакаладу. Гэтае свята з'явілася не так даўно, у 1995 годдзе. Работнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі правялі пазнавальнае мерапрыемства, прысвечанае Сусветнаму дню шакаладу. Бібліёграф распавяла дзецям пра тое, як робяць шакалад, чаму ён так называецца, адкуль прывозяць да нас какава–бабы, як правільна захоўваць шакалад, якімі карыснымі ўласцівасцямі валодае гэты прадукт. Удзельнікаў сустрэчы ўразілі цікавыя факты пра любімы ласунак. А затым дзеці весела, ажыўлена і з задавальненнем прадэманстравалі свае веды аб гэтым ласунку і фабрыках, якія выпускаюць шакалад і шакаладныя цукеркі, адказвалі на пытанні бібліятэкара. Увазе прысутных была прадстаўлена кніжная выстава, прысвечаная гэтаму незвычайнаму святу. Адначасова тут можна было пагуляць у міні-футбол. У канцы сустрэчы ўсе яе ўдзельнікі атрымалі салодкія пачастунакі.