14.07.2022г. Гучныя чытанні "З паэтычных крыніц Купалы і Коласа"

Бібліятэкар філіяла "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" запрасіла да сябе ў госці юных чытачоў аг.Канюхі на гучныя чытанні "З паэтычных крыніц Купалы і Коласа", прысвечаных 140 - годдзю з дня нараджэння майстроў беларускага слова – Янкі Купалы і Якуба Коласа. Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся пра творчыя і жыццёвыя лёсы пісьменнікаў, прачыталі разам вершы Я. Купалы "Зялёны луг...», «Хлопчык і лётчык» і Я. Коласа «Конь і сабака», "Словы". Імкліва бягуць гады… Але колькі б часу ні прайшло, заўсёды будуць жыць у памяці Я.Купала і Я.Колас – сапраўдныя народныя пісьменнікі, без якіх немагчыма ўявіць беларускую літаратуру. Будзем жа ведаць і памятаваць не толькі імёны нашых славутых пісьменнікаў, але і іх неўміручыя творы. Будзем чытаць і любавацца любымі і мілымі кожнаму беларусу радкамі.