28.07.2022г. Спартыўна-гульнявая праграма “Азбука здароўя” на бібліятэчнай пляцоўцы ў скверы імя 500-годдзя Вялікай Бераставіцы.

 У чарговы чацвер супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі правялі для дзяцей спартыўна-гульнявую праграму “Азбука здароўя”, якая спалучала ў сабе элементы жвавай гульні, накіраванай на фізічнае развіццё дзяцей, і элементы інтэлектуальнай размінкі.  Падчас спартыўна-пазнавальнага мерапрыемства дзеці адправіліся ў вандроўку па станцыях “Вітамінка”, “Чысцёха” і “Спартыўная”. На кожнай станцыі школьнікаў чакалі заданні, з якімі яны добра і хутка справіліся. Спачатку адбылася фізкультхвілінка,  затым дзеці адказалі на пытанні міні-віктарыны “Правілы гігіены”, актыўна прынялі ўдзел у конкурсах “Загадкі – памочнікі гігіены”, “Мыльныя пузыры”, інтэлектуальнай гульні “Даскажы слоўца”, разыгралі забаўную пантаміму. У канцы ўсе ўдзельнікі атрымалі салодкія пачастункі.