4 жніўня ў філіяле "Вялікаэйсмантаўская селькая бібліятэка" прайшло краязнаўчае падарожжа "Каралеўскі горад Гродна: жывая размова", на якой прысутнічалі юныя жыхары аграгарадка. Дзецям спачатку было
прапанавана паглядзець відэа аб Гродна, потым бібліятэкар расказала пра самыя
значныя храмы розных канфесій. Таксама распавяла пра адзіны ў Беларусі музей-аптэку.
Дзеці разглядалі фота горада. Потым расказвалі свае ўражанні і веды аб горадзе.