19.08.2022г. Пазнавальна-забаўляльная праграма “Тры Спасы жніўня: традыцыі, прыметы” для ўдзельнікаў клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра”

У дзень Яблычнага Спаса - праваслаўнага свята Перамянення Гасподняга, супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага запрасілі ўдзельнікаў клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра” на пазнавальна-забаўляльную праграму “Тры Спасы жніўня: традыцыі, прыметы”. Бібліятэкары расказалі гасцям пра паданні, павер’і і прыметы, звязаныя з кожным з гэтых святочных дзён. Удзельнікі клуба актыўна прынялі ўдзел у конкурсах і забавах, адказалі на пытанні віктарыны, а таксама выступілі з музычнымі нумарамі.