23.08.2022г. Конкурсна-гульнявая праграма “А нам сёння весела!” для наведвальнікаў прышкольнага лагера “Дружба”.

Для малодшых школьнікаў, якія наведваюць прышкольны лагер “Дружба”, супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі падрыхтавалі і правялі конкурсна-гульнявую праграму “А нам сёння весела!” Спачатку дзецям пачыталі вершы для дзяцей Янкі Купалы і Якуба Коласа. Затым  школьнікі актыўна, ажыўлена і з запалам удзельнічалі ў шматлікіх конкурсах, рухавых гульнях: “Вясёлыя мартышкі”, “Як жывеш?”, “Тэлеграмы”, “Палёт з бабай Ягой”, “Гаворым наадварот” і інш. Дзеці з азартам адгадвалі назвы песень з дапамогай падказкі і вельмі весела правялі свой час.