26.08.2022г. Гучныя чытанні "Роднага слова верны абаронца"

26 жніўня ў філіяле "Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка" прайшлі гучныя чытанні "Роднага слова верны абаронца", прысвечаныя творчасці Ніла Гілевіча. Бібліятэкар расказала дзецям, што Ніл Гілевіч не толькі народны паэт Беларусі, а таксама  дзяржаўны дзеяч, яго хвалявалі пытанні экалогіі, эканомікі, сацыяльнай сферы. Потым бібліятэкар прачытала верш "Край мой беларускі". Дзеці з задавальненнем слухалі, пасля чаго было прапанавана абмеркаваць верш, адказаць на пытанні. Скончылі чытанні конкурсам "Лепшы чытач вершаў Ніла Гілевіча.