02-09.09.2022г. Літаратурны партрэт "Браму скарбаў сваіх адчыняю"

 З 2 па 9 верасня ў філіяле "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" прайшоў літаратурны партрэт "Браму скарбаў сваіх адчыняю", прысвечаны 95-годдзю з дня нараджэння А. Адамовіча. У гэты час старшакласнікі і дарослыя чытачы бібліятэкі мелі магчымасць пазнаёміцца з біяграфіяй і літаратурнай дзейнасцю пісьменніка. Алесь Адамовіч перажыў партызанскі вопыт падлеткам і ніколі не пазбавіўся ад жаху, які тады пасяліўся ў яго душы. Сваё жыццё і творчасць ён прысвяціў адной мэты - " Ваяваць з вайной!" "Вайну можа спыніць толькі адзін чалавек. І гэты чалавек-ты " гэтыя словы пісьменніка актуальныя і сёння. Нам ёсць што губляць. Гэта чыстае неба над галавой, гэта дзяцінства без страху і гвалту. Дык давайце ж берагчы тое, што ў нас ёсць, а пра вайну будзем памятаць, што б яна ніколі больш не прыходзіла на нашу родную зямлю.