3 верасня бібліятэкар
філіяла «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» запрасіла сваіх юных
чытачоў на літаратурны круіз "Пісьменнікі зямлі беларускай", прымеркаваны да Дня беларускага
пісьменства. Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з жыццёвым шляхам Л.
Рублеўскай і В. Ліпскага. Адкрылі для сябе кнігі новых сучасных беларускіх
пісьменнікаў, якія ім захацелася прачытаць, і стварылі вясёлку пісьменнікаў
Беларусі.