03.09.2022г. Прэм’ера кніжна-ілюстрацыйнай выставы “Гаспадыня стала - бульба” падчас брэндавага свята “БульбаМЭБ” у аграгарадку Малая Бераставіца

У аграгарадку Малая Бераставіца адбылося брэндавае свята Бульба МЭБ, якое было прымеркавана не толькі да ўшанавання перадавікоў жніва, але і да 70-годдзя заснавання ААТ “Малабераставіцкі элітгас”. Знамянальнай падзеяй у жыцці жыхароў аграгарадка ў гэты дзень стала адкрыццё парку, прысвечанага 70-гадоваму юбілею гаспадаркі. Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага прадставіла з нагоды гэтай значнай для Малой Бераставіцы падзеі кніжна-ілюстрацыйную выставу “Гаспадыня стала – бульба”. Бібліятэкары прапанавалі жыхарам і гасцям аграгарадка пазнаёміцца з маляўнічымі беларускімі выданнямі пра бульбу, кнігамі па агратэхніцы вырошчвання гэтай агародніны, рэцэптамі страў з бульбы. На выставе былі прадстаўлены выданні раённай бібліятэкі: кніга “ААТ “Малабераставіцкі элітгас”: шляхам перамен і пераўтварэнняў”, прысвечаная 70-годдзю заснавання гаспадаркі, зборнік твораў беларускіх пісьменнікаў “Беларускія пісьменнікі пра бульбу”, буклет “Блюда из картофеля: рецепты на каждый день”, закладкі для кніг з рэцэптамі страў з бульбы, праграма свята “БульбаМЭБ”, а таксама ілюстраваны матэрыял “Вобраз бульбы ў мастацтве Беларусі”. Выстава зацікавіла не толькі жыхароў аграгарадка, але і прыцягнула ўвагу гасцей свята, на фоне якой можна было зрабіць памятнае фота. Адначасова дзеці маглі пагуляць у настолькі футбол і аэрахакей.