10.09.2022г. Літаратурны навігатар “Помнікі літаратурным героям у Еўропе”

Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” правяла для дзяцей літаратурны навігатар “Помнікі літаратурным героям у Еўропе” (да Дня Еўрапейскай спадчыны). Дзецям цікава было даведацца, у якіх гарадах знаходзяцца помнікі іх любімых герояў з твораў і казак. Напрыклад, Асоль з аповесці “Алые паруса”, барон Мюнхгаўзэн, сабачка з апавядання Тургенева “Муму”, прыгоды Гулівера і інш.