16.09.2022г. Патрыятычны час “Разам мы - Беларусь” да Дня народнага адзінства – 17 верасня.

 Напярэдадні Дня народнага адзінства, які адзначаецца ў Беларусі 17 верасня, супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага правялі для вучняў 9-га класа патрыятычны час “Разам мы – Беларусь”, падчас якога школьнікам расказалі пра падзеі падчас развіцця нацянальна-вызваленчага руху на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў канцы 30-х гадоў ХХ стагоддзя і ўключэнне Заходняй Беларусі ў склад БССР. Дзецям напомнілі імёны герояў нацыянальна-вызваленчага і рэвалюцыйнага руху, у ліку якіх Сяргей Восіпавіч Прытыцкі, імя якога прысвоена сярэдняй школе ў Вялікай Бераставіцы. Бібліятэкар пазнаёміла школьнікаў таксама з гісторыяй заснавання свята – Дня народнага адзінства.