16.09.2022г. Патрыятычная экспедыцыя “Маршрутамі памяці. Маршрутамі адзінства”

Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” для дзяцей мясцовай школы правяла патрыятычную экспедыцыю “Маршрутамі памяці. Маршрутамі адзінства” (Да Дня народнага адзінства). Спачатку дзеці даведаліся, што кожны год у Беларусі 17 верасня адзначаецца Дзень народнага адзінства. Асноўная ідэя свята складаецца ў тым, каб аб’яднаць людзей у імя развіцця сваёй краіны. Рэспубліка Беларусь захоўвае сваю незалежнасць і суверэнітэт, дзякуючы народнаму адзінству. Затым правялі цікавае віртуальнае падарожжа па гістарычных мясцінах Беларусі, успомнілі самыя старажытныя гарады, замкі, помнікі, нацыянальныя паркі, заказнікі і г. д.