7 кастрычніка ў філіяле “Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка” прайшла літаратурная хвіліна “ Паэты і пісьменнікі Бераставіччыны”,
на якой прысутнічалі члены
аматарскага аб'яднання “Буслік”. Бібліятэкар пазнаеміла вучняў з такімі паэтамі
і пісьменнікамі як Іван Летка, Галіна Жывіца, Сяргей Габрусевіч, Янук
Дарашкевіч, Мікола Барэль, Міхась Грыбаў і Марына Дзегцярова. Бібліятэкар і
ўдзельнікі чыталі вершы паэтаў.