Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская
бібліятэка” правяла для дзяцей мясцовай школы сустрэчу-камплімент “Сэрца маці –
выток дабрыні” (да Дня Маці). Дзеці змаглі пачытаць вершы пра маму,
паўдзельнічаць у конкурсе “Якасці, уласцівыя маці”, адказвалі на пытанні. Кожны
змог сказаць сваёй маме самыя шчырыя і ласкавыя словы ўдзячнасці.