21.10.2022г. Пазнавальная гульня “Вось ён які – тата мой родны”

Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” правяла для дзяцей мясцовай школы пазнавальную гульню “Вось ён які – тата мой родны”(да Дня бацькі). Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з гісторыяй свята. Вучні адказвалі на пытанні віктарыны “Расшыфруй прыказку”, “Як дзеці ведаюць сваіх татаў?”, чыталі вершы. Дзеці паабяцалі дома павіншаваць сваіх татаў са святам.