04.11.22г. Гучныя чытанні "З паэтычнай крыніцы Я.Коласа”

3 лістапада споўнілася 140 гадоў з дня нараджэння вялікага класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа. Мы не прайшлі міма гэтай значнай даты і правялі гучныя чытанні “ З паэтычнай крыніцы Я.Коласа”, на якіх прысутнічалі работнікі Вялікаэйсмантаўскага КДД. Імкліва бягуць гады. Але колькі б часу ні прайшло, заўсёды будзе жыць у памяці людзей Якуб Колас - выдатны народны паэт, без якога немагчыма ўявіць сабе беларускую літаратуру. Ён пранёс праз усё жыццё высокія ідэалы гуманізму, дабра і справядлівасці, аддаў народу свой талент, сваю душу і сэрца. Бібліятэкар зачытала верш “Беларусам”, “Восень”. У выкананні Алега Зайцава прагучалі песні пад гітару “Спадчына”, “Беларускім партызанам”.