У рамках традыцыйнага раённага
злёту маладых спецыялістаў Бераставіцкага раёна “Маладосць. Традыцыі. Адзінства”
у Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага прайшла экскурсія “Гісторыя Бераставіцкага краю ў фотаздымках”.
Падчас экскурсіі маладыя людзі змаглі даведацца пра многія цікавыя факты з
гісторыі Бераставіцкага раёна і пра славутых людзей Бераставіччыны,
пазнаёміліся з архітэктурнымі помнікамі і страчанай спадчынай краю.