25.11.2022г. – Прэм’ера кніжна-ілюстрацыйнай выставы “Незгасальны зніч духоўнасці народнай” да 110-годдзя з часу асвячэння касцёла Перамянення Божага ў Вялікай Бераставіцы.

 У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага адбылася прэм’ера кніжна-ілюстрацыйнай выставы “Незгасальны зніч духоўнасці народнай”, прысвечаная 110-годдзю з часу асвячэння касцёла Перамянення Божага ў Вялікай Бераставіцы . Касцёл Перамянення Божага – выдатны помнік неагатычнага дойлідства Беларусі, фундаваны Юзафам і Марыяй Касакоўскімі. На выставе прадстаўлены фотаздымкі знешняга выгляду і інтэр’ера касцёла ў першыя гады яго існавання, а таксама альбомы, у якіх змешчаны фатаграфіі помніка. Асобую ўвагу чытачоў прыцягваюць фотаздымкі “Касцёльныя рэліквіі”: абраз Трокскай Божай Маці, сцяг з вышыўкай “Маці Божая Вострабрамская”.