Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская
бібліятэка” правяла для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Пралеска”
урок-казку “Як сасна з бярозай пасябравала”. Дзеці з цікавасцю паслухалі казку
Анатоля Бутэвіча. Даведаліся, што бяроза з сасной спляліся і разам растуць.
Гэты цуд прыроды сапраўды знаходзіцца на дарозе Нясвіж - Гарадзей. Калі хто
будзе ехаць у Нясвіжскі замак – спыніся, падзівіся і моцы духу набярыся,
сапраўднаму сяброўству навучыся.