У Бераставіцкай раённай бібліятэцы
імя В.М.Кавалеўскага адбылося чарговае пасяджэнне клуба аматараў прыроды “Экалагічны
буквар”, падчас якога дзеці паўдзельчалі ў інтэрактыўнай віктарыне-гульне “Лекавыя
расліны вакол нас”. Хлопчыкі і дзяўчынкі актыўна разгадвалі экалагічныя загадкі
і крыжаванкі, рашалі рэбусы, складалі на хуткасць пазлы з лекавымі раслінамі . У
ходзе пасяджэння дзеці пашырылі свае веды аб лекавых раслінах, якія сустракаюцца
ўсюды вакол нас, і якія занесены ў Чырвоную Кнігу Беларусі. У канцы сустрэчы вучні
адказалі на пытанні бібліятэкара і замацавалі атрыманыя веды.