Бібліятэкар
філіяла “Масалянская
інтэграваная сельская бібліятэка” для дзяцей мясцовай школы правяла экалагічны
час “Запаведнікі Беларусі” (да Дня запаведнікаў і нацыянальных паркаў). Дзеці слухалі
цікавы расповед бібліятэкара аб прыроднай прыгажосці Беларусі, аб тым якую ролю
адыгрываюць запаведнікі і заказнікі ў захаванні рэдкіх відаў раслін і жывёл.
Таксама дзеці пазнаёміліся з кнігамі, якія распавядаюць пра беларускія
нацыянальныя паркі і запаведнікі.