03.02.2023г. Гадзіна добрых адносін «Што такое дабрыня»

 3 лютага ў філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» на чарговым пасяджэнні аматарскага аб'яднання «Чамучкі» да Дня спантаннай праявы дабрыні прайшла гадзіна добрых адносін «Што такое дабрыня". Дабрыня - рэч дзіўная. Яна збліжае людзей, як нішто іншае, яна тая мова, на якой кожны з вамі захоча размаўляць. Дабрыня пазбаўляе нас ад адзіноты, душэўных ран і недараванай крыўды. Мы больш набываем, чым аддаем, калі часцей успамінаем пра тое, што чалавек становіцца чалавекам толькі дзякуючы іншаму чалавеку. У чым і змаглі пераканацца ўдзельнікі сустрэчы.