05.02.2023 г. Кніжна-ілюстрацыйная выстава, літаратурнае паведамленне - «Першы класік», «Ён першы сеяў зярняты” (Да 215-годдзя з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, беларускага паэта, драматурга)

   У чытальнай зале Бераставіцкай раённай бібліятэкі прадстаўлена тэматычная кніжная выстава “Першы класік”, прысвечаная беларускаму драматургу, паэту, публіцысту, класіку беларускай літаратуры, перакладчыку Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу. Вінцэнт Іванавіч больш за 40 гадоў пражыў на Валожыншчыне ў фальварку Малая Люцынка. Менавіта тут былі створаны самыя значныя яго творы: вершаваныя апавяданні, паэмы, камедыі. Самай вядомай з іх з'яўляецца несмяротная «Пінская шляхта». Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч па праву носіць імя заснавальніка новай беларускай літаратуры, прафесійнай драматургіі і тэатра. Да гэтага часу на сцэнах тэатраў ідуць п'есы выбітнага драматурга "Ідылія"," Пінская шляхта","Залёты". На кніжнай выставе  прадстаўлены кнігі, якія адлюстроўваюць багатую спадчыну Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Паказаны зборы твораў, публіцыстыка, літаратурна-біяграфічныя партрэты. Бібліятэкар коратка пазнаёміла юных наведвальнікаў з яго біяграфіяй і літаратурнай творчасцю паэта.