У Бераставіцкай раённай бібліятэцы для наведвальнікаў
клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра” прайшла пазнавальна-прававая
гульня-віктарына “Падарожжа па казачнай краіне Права”. Падчас мерапрыемства
ўдзельнікі гульні аказваліся ў розных прававых сітуацыях і разбіралі іх. Таксама хлопцы і дзяўчаты прынялі ўдзел у віктарыне «Твае правы і Краіна
казак». Яны абмяркоўвалі сітуацыі, у якія трапляюць знаёмыя маладым
людзям казачныя героі, чые правы былі парушаны з пункту гледжання
Дэкларацыі аб абароне правоў чалавека. Напрыканцы мерапрыемства госці
паглядзелі мультфільм “Смяшарыкі: азбука правоў”.