22.02.2023г. Гульнявая праграма “Абаронцам быць – Радзіме служыць”

 Гісторыя свята Дзень абаронцы Айчыны - неад'емная частка гісторыі нашай краіны. Гэты дзень мужнасці ўвасабляе непарыўную сувязь пакаленняў, гонар і адвагу, вернасць воінскаму абавязку і прызнанне вялікіх заслуг. Падчас гульнявой праграмы “Абаронцам быць – Радзіме служыць”, якая прайшла 22 лютага ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка”, хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся аб тым, якімі якасцямі павінен валодаць абаронца Айчыны. Пасля хлопцы адгадвалі ваенныя загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны. І, вядома ж, весела і дружна ўдзельнічалі ў цікавых конкурсах: "Майстар сваёй справы", "Ваенная авіяцыя", "Армейская кухня", "Меткі стралок". Хлопцы змаглі праявіць сваю сілу, спрыт і кемлівасць. У завяршэнні мерапрыемства ўсе ўдзельнікі атрымалі граматы і салодкія прызы.