Чарговае пасяджэнне клуба маладых інвалідаў
“Вясёлка дабра”, які працуе пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы, было
прысвечана Міжнароднаму жаночаму дню — 8 сакавіка. Супрацоўнік бібліятэкі
падрыхтавала для маладых людзей насычаную праграму “С вясновым, светлым,
жаночым днём!”, якая ўключала ў сябе і конкурсы на эрудыцыю, і творчыя заданні,
і нават спаборніцтва сярод юнакоў па ўменню гаварыць дзяўчатам кампліменты. Вакальныя
нумары, гумарыстычныя сцэнкі, конкурсы, загадкі падарылі ўсім прысутным многа
прыемных і пазітыўных эмоцый. У заключэнне імпрэзы ўсе прысутныя жанчыны, у тым
ліку і бібліятэкар, атрымалі кветкі і паштоўкі, зробленыя ўдзельнікамі клуба і
наведвальнікамі дзённага аддзялення прыбывання маладых інвалідаў
Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Бераставіцкага
раёна. Усе ўдзельнікі святочнага
мерапрыемства атрымалі зарад цудоўнага вясновага настрою.