10.03.2023г. Пазнавальная віктарына “Ці ведаеш ты свой край?”

 10 сакавіка ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшла пазнавальная віктарына “Ці ведаеш ты свой край?” для дзяцей малодшага школьнага ўзросту мясцовай школы. Дзеці з задавальненнем адказвалі на шматлікія пытанні, якія датычылі нашай краіны, сімволікі Беларусі, яе гарадоў і прыроды.