14 сакавіка ва ўсіх епархіях Рускай Праваслаўнай
Царквы адзначаюць Дзень праваслаўнай кнігі. Па добрай традыцыі з гэтай нагоды 12
сакавіка ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшла сустрэча
настаяцеля храма Прападобнай Еўфрасінні Полацкай пратаірэя Сергія з прыхажанамі.
Падчас сустрэчы былі закрануты не толькі пытанні духоўна-маральнага жыцця,
праваслаўнай літаратуры, гісторыі, але і
пытанні паўсядзённага жыцця, на якія з ахвотай адказваў старшыня Пагранічнага
сельскага выканаўчага камітэта Козел І. І.