15.03.2023г. Дзень інфармацыі да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

У межах Дня інфармацыі, прысвечанага Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у раённай бібліятэцы прайшоў шэраг мерапрыемстваў: бібліяграфічны агляд “Канстытуцыя – наш Асноўны Закон”, інфармацыйна-прававое паведемленне “Кожны з нас у адказе за мір на нашай планеце. Мір права – Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь”, дыялогавая пляцоўка “Конституция – гарант суверенного белорусского государства”. У даступнай форме супрацоўнікі і госці бібліятэкі расказалі бераставічанам аб асноўных законах, закладзеных у Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, аб канстытуцыйным статусе Усебеларускага народнага сходу і яго дальнейшым функцыянаванні ў сістэме органаў дзяржаўнага кіравання. Удзельнікі сустрэчы выказвалі свае меркаванні, задавалі пытанні, атрымалі кансультацыі кампетэнтных спецыялістаў.