22.03.2023г. Гадзіна смутку “Трагедыя Хатыні”

 Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” правяла для вучняў Масалянскай школы гадзіну смутку “Трагедыя Хатыні” (да 80-годдзя Хатынскай трагедыі). Дзеці даведаліся аб жудаснай трагедыі беларускай вёскі Хатынь. Хатынь - гэта не толькі адна з самых страшных старонак вайны, але і нацыянальны сімвал народнай бяды.