У філіяле
“Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшло мерапрыемства, даведачнае
бюро “Дарогі, якія мы выбіраем: шлях да прафесіі”, на якім дзеці даведаліся пра
разнастайны свет прафесій. Асноўная мэта якога - пазнаёміць дзяцей з
прафесіямі; сфарміраваць станоўчае стаўленне да ўсіх прафесій. Бібліятэкар
расказала дзецям аб важнасці і неабходнасці любой працы, аб павазе да людзей
розных прафесій; аб тым, што праца дапамагае раскрыць сваю асобу, паказаць свае
здольнасці.