У Береставіцкую раённую бібліятэку імя В.М.Кавалеўскага былі запрошаны дзеці-дашкольнікі. Маленькія чытачы здзейснілі
экскурсію па бібліятэцы. Супрацоўнік пазнаёміла іх з правіламі карыстання бібліятэкай, як
выбраць кнігу на паліцы, дзе і як яны размешчаны, як трэба абыходзіцца з
кнігай. Дзеці паўдзельнічалі ў казачнай інсцэніроўцы, літаратурнай віктарыне і разгадалі цікавыя загадкі. У рамках мерапрыемства
бібліятэкар прапанавала дзецям паглядзець
экспазіцыю фотаздымкаў “Фотаімгненні для нашчадкаў”, якая адлюстроўвае
гістарычнае мінулае Бераставіччыны ХХ стагоддзя і пазнаёміла з партрэтнай
галерэяй знакамітых землякоў, якія праславілі наш край далёка за межамі
Беларусі.